У мінскім аэрапорце бачылі нямецкага акцёра і рэжысёра Тыля Швайгера
Тыль Швайгер у Беларусі / t.me/koko_by/
У мінскім аэрапорце бачылі нямецкага акцёра і рэжысёра Тыля Швайгера. Ён удзельнічае ў здымках промароліка пра дрыфт-гонкі, якія праходзяць у Беларусі, піша тг-канал "Мерзкий Кокобай".
Швайгеру 60 гадоў. Самыя вядомыя фільмы, у якіх ён зняўся ў якасці акцёра — "Дастукацца да нябёсаў", "Дзе Фрэд?", "Бясслаўныя ўблюдкі".
На здымках роліка ў Беларусі ён будзе прысутнічаць у якасці "спецыяльнага госця".