У "Мінскіх цепласетках" за пратэсты паказальна судзілі шматдзетнага бацьку
Суд у "Мінскіх цепласетках" / пракуратура Мінска
У "Мінскіх цеплавых сетках", філіяле РУП "Мінскэнерга", прайшоў паказальны палітычны суд. Як паведамляе Мінская гарадская пракуратура, судзілі шматдзетнага бацьку.
Мужчыну абвінавацілі ва ў дзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Мяркуючы па паведамленні пракуратуры, судзілі яго паводле "народнага" арт. 342 КК (групавыя дзеяні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Ленінскага раёна прысудзіў яму два гады "хатняй хіміі".