У мінскіх трамваях пачалі дзейнічаць электронныя кампостэры (фота)

БелаПАН нагадвае, што з 1 лютага ў трамваях побач з разавымі талончыкамі будуць дзейнічаць электронныя праязныя на аснове бескантактнай смарт-карты. Кантралёры ў трамваях правераць аплату праезду з дапамогай пераносных прыстасаванняў. У гэты час валідатары для радыёкарт і кампостэры заблакуюць.



Увесь сталічны грамадскі транспарт абсталююць навінкамі да 1 сакавіка. У поўным аб'ёме сістэму плануюць запусціць да траўня.
 

Фота — БелаПАН, minsktrans.by