У мінскім клубе “Графіці” АМАП пасля канцэрта паклаў людзей на падлогу
Учора ў мінскі клуб "Графіці" прыязджаў АМАП, паведамляюць праваабаронцы. Гэта адбылося пасля заканчэння канцэрту да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча, які памёр у 2018 годзе.
Паводле папярэдніх дадзеных, нікога не затрымалі — людзей проста "паклалі на падлогу" і паглядзелі тэлефоны.
Аляксандр Кулінковіч быў лідарам культавага беларускага панк-гурта Neuro Dubel. Нядаўна з'явіўся Youtube-канал з рарытэтнымі запісамі Neuro Dubel.