У Мінскай вобласці жыхары вёскі просяць аб дапамозе — тыдзень не чысцілі дарогу
Вёска Гарадзішча ў пачатку снежня / t.me/chervenby/
У Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці жыхары вёскі Гарадзішча паскардзіліся ў рэдакцыю раённай газеты, што тыдзень у іх не чысцілі дарогу ад снегу. У выніку аўтамабілі праехаць не могуць. Аўталаўка спынялася на шашы і да яе яшчэ трэба было дайсці па снезе.
"Пошта таксама не паехала, таму што праехаць у такім снезе немагчыма, — кажа адзін з вяскоўцаў. — У аўталаўку інвалід першай групы не мог дайсці, суседзі вялі пад рукі. У сельсавет звярталіся, там абяцаюць уключыць у заяўку, але нічога не адбываецца. Пытанні: як пры неабходнасці праехаць хуткай? Як праехаць пажарнай? Як ездзіць людзям? Цяжка нават проста прайсці!".
Вяскоўцы спадзяюцца, што раённыя ўлады пачуюць іх просьбу аб дапамозе.