У Мінскай вобласці 900 жылых дамоў былі без вады

У Мінскай вобласці 900 жылых дамоў былі без вады

Дзве аварыі на трубаправодах халоднага водазабеспячэння адбылося 2 лютага на тэрыторыі Мінскай вобласці. Як інфармуе прэс-служба МНС, каля 9-й гадзіны раніцы стала вядома пра прарыў трубаправода дыяметрам 325 мм у Лагойску. Без вады засталіся 48 шматкватэрных і 658 прыватных жылых дамоў. Праз 4 гадзіны водазабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена.

У чацвер каля 11-й гадзіны раніцы стала вядома пра аварыю на трубаправодзе дыяметрам 225 мм у пасёлку Азярцо Мінскага раёна. Без вады засталіся 18 шматкватэрных і 200 прыватных жылых дамоў, дзіцячы садок і сярэдняя школа. Праз тры гадзіны водазабеспячэнне аднавілі.

Адзначаецца, што ў абодвух выпадках быў арганізаваны падвоз вады.