У Мінск прыляцеў прэзідэнт Грузіі

У Мінск прыляцеў прэзідэнт Грузіі

У Беларусь з афіцыйным візітам прыляцеў прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, перадае БЕЛТА.

Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Высокага госця ў аэрапорце сустракаў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы

Раней паведамлялася, што 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці адбудуцца афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Георгія Маргвелашвілі. Найперш яны будуць датычыць эканамічных узаемаадносінаў і павелічэння таваразвароту. 

У праграме візіту прэзідэнта Грузіі таксама запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам урада Беларусі і Нацыянальнага сходу. Мяркуецца, што Маргвелашвілі наведае разнастайныя арганізацыі ды соцыякультурныя аб'екты.