У Мікашэвічах малалетнім дзецям далі ў рукі аўтаматы і пісталеты
Дзеці са зброй у Мікашэвічах / lnc.by
5 лістапада на стадыёне Мікашэвічаў адбылося святкаванне Дня ваеннай разведкі. Свае навыкі дэманстравалі байцы спецназу.
Акрамя таго, вайскоўцы далі зброю (аўтаматы і пісталеты) у рукі дзецям — нават зусім малалетнім. Фатаздымкі дзяцей з баявой зброяй апублікавала мясцовае дзяржаўнае выданне "Лунінец online".