У метро ўстанавілі інфакіёскі для папаўнення балансу смарт-карт (фота)
У вестыбюлях мінскіх станцый іх ужо 54, пазней дададуцца яшчэ 24.
Як вядома, з 1 красавіка для праезду ў грамадскім транспарце сталіцы пачалі выкарыстоўваць бескантактавыя праязныя білеты. Напярэдадні каля касаў метрапалітэну стаялі вялізныя чэргі жадаючых набыць новыя праязныя. Чыноўнікі мяркуюць, што інфакіёскі для папаўнення балансу смарт-карт дапамогуць ліквідаваць у будучыні чэргі.
Падрабязнасці пра тое, як працуюць інфакіёскі, гл. тут. Таксама баланс смарт-карты можна папоўніць наяўнымі ці з банкаўскай карткі ў касе метрапалітэна.
Як адзначае сайт minsknews.by, у інфакіёсках можна будзе папаўняць баланс толькі метрапалітэнаўскіх картак — для ўладальнікаў карткі "Мінсктрансу" паслуга пакуль недаступная. Гэтую недарэчнасць абяцаюць выправіць на працягу месяца.
Фота — minsknews.by