У матчы БАТЭ — "Атлетык" букмекеры ставяць на баскаў

Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Вядучыя букмекерскія канторы аддаюць відавочную перавагу "Атлетыку". Максімальны каэфіцыент на перамогу гасцей не перавышае 1.85, паведамляе "Прессбол".

Bwin: перамога БАТЭ — 3.9, нічыя — 3.6, перамога "Атлетыка" — 1.85.


William Hill: перамога БАТЭ — 5.0, нічыя — 3.2, перамога "Атлетыка" — 1.8.


Марафон: перамога БАТЭ — 4.85, нічыя — 3.65, перамога "Атлетыка" — 1.85.

Нагадаем, у першым матчы БАТЭ пацярпеў у гасцях разгромнае паражэнне ад "Порту" — 0:6, "Атлетык" згуляў унічыю 0:0 з данецкім "Шахцёрам".

Галоўны трэнер барысаўчан Аляксандр Ермаковіч заявіў, што БАТЭ ў матчы з "Атлетыкам" хоча рэабілітавацца перад заўзятарамі за "няўдалую гульню ў Партугаліі". З-за прастуды сёння не згуляе Дзмітрый Ліхтаровіч, пашкоджанне мае Віталь Радзівонаў, яго ўдзел у матчы пад пытаннем.

Фота — сайт ФК БАТЭ