У Мастоўскім раёне на 61-гадовага мужчыну ўпаў мікрааўтобус
На месцы здарэння / t.me/skgovby/
У Мастоўскім раёне на 61-гадовага мужчыну ўпаў мікрааўтобус і прыціснуў яго. У гэты момант ён займаўся рамонтам. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр.
Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня. Мужчына рамантаваў мікрааўтобус у двары свайго дома, устанавіў два дамкраты, а сам залез пад яго.
Міжвольным відавочцам здарэння стаў сусед загінулага.