У Мастоўскім раёне хлопец зарэзаў сваю маці і параніў яе сужыцеля
Інцыдэнт здарыўся ў часе п’янай сваркі.
У вёсцы Дубна Мастоўскага раёна 22-гадовы хлопец забіў нажом уласную маці, а таксама нанёс нажавыя раненні яе непрацоўнаму сужыцелю. Пацярпелы трапіў у лякарню.
Хлопец затрыманы. На сваю маці і айчыма ён напаў у часе сваркі — сам ён быў нецвярозы. На яго завялі крымінальную справу, паведамляе БЕЛТА.
Ілюстратыўнае фота з сайта 112.ua