У Маскву з Беларусі пад выглядам яек везлі гранаты
  У Маскву з Беларусі пад выглядам яек везлі свежыя гранаты з Турцыі. Іх было больш за 20 тон. Грузавік затрымалі смаленскія мытнікі. Як паведамляе іх прэс-служба, аўтамабіль ехаў з Бабруйска. Дакументы ў кіроўцы былі толькі на яйкі. Кантрабанду знайшлі за шэрагам палет з імі.
Лёс грузу вырашыць мясцовае ўпраўленне Рассельгаснагляду.
ctu.customs.gov.ru