У Маскве з 12 буйных гандлёвых цэнтраў эвакуявалі 4500 чалавек
У Маскве з 12 буйных гандлёвых цэнтраў эвакуявалі 4500 чалавек — персанал і наведвальнікаў. Прычынай сталі ананімныя тэлефанаванні аб мініраванні. Будынкі гандлёвых цэнтраў ачэплены паліцыяй, памяшканні правяраюць кінолагі.
Тэлефанаванні нібыта былі зробленыя з-за мяжы, інфармуе ria.ru. Але гэта яшчэ высвятляюць праваахоўныя органы. Папярэдні раз хваля тэлефоннага тэрарызму была зафіксавана ў Расіі восенню 2017 года. З тысячы гандлёвых цэнтраў эвакуявалі каля 350 тысяч чалавек. Ніякіх выбуховых прыстасаванняў тады не знайшлі.