У Марсэлі аўтамабіль пратараніў аўтобусныя прыпынкі, адзін чалавек загінуў

У Марсэлі аўтамабіль пратараніў аўтобусныя прыпынкі, адзін чалавек загінуў

У Марсэлі аўтамабіль Renault Espace пратараніў два аўтобусныя прыпынкі, адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні. Кіроўцу машыны арыштавалі. Вядома, што ў 35-гадовага мужчыны былі праблемы з псіхікай. Таму паліцыя пра тэракт не заяўляе. Аднак праваахоўнікі рэкамендуюць жыхарам Марсэля часова не наведваць раён Старога порту, дзе адбылося здарэнне.