У Магілёве вецер сарваў дах з універсітэта і паваліў дрэва на машыну (фота)
5 чэрвеня ў абласным цэнтры бушавала стыхія.
Моцныя парывы ветру разам з дажджом сарвалі дах з корпуса Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшава, які размешчаны на цэнтральнай пешаходнай вуліцы Ленінскай. Агульная плошча пашкоджанага даху склала не менш за 20 квадратных метраў, піша gorad.by.
А на праспекце Дзімітрава вецер паваліў дрэва на аўтамабіль “Мазда”, перагарадзіўшы пры гэтым увесь мясцовы праезд, піша газета “НАШ Магілёў”.
На бульвары Няскораных вецер зламаў адно з дрэваў. Ніхто з магілёўцаў не пацярпеў.
Фота — gorad.by і gazetanm.eu