У Магілёве сышлі з рэек тры грузавыя вагоны
У Магілёве сышлі з рэек тры грузавыя вагоны (адзін — з бярвёнамі, два — з цэлюлозай, агулам у цягніку былі 13 вагонаў). Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ўдзень 17 жніўня ў раёне станцыі "Магілёў-2". Яго прычына пакуль невядомая. Ніхто не пацярпеў.
Чыгуначнікі арганізавалі працы па ўстаноўцы грузавых вагонаў на рэйкі.
mogilev.media
@belzhd_live