У Магілёве Infinity з расійскімі нумарамі лёг на дах (фота)

Са словаў відавочцаў, машыну пратараніў “Додж”, які пачаў рух на жоўты сігнал светлафора. На жоўтае ж святло заканчваў рух і кіроўца “Інфініці”. Пасля сутыкнення машына перагарнулася.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аднак праз аварыю ўтварылася велізарная пробка.

Кіроўца “Доджа” адзначыў, што не бачыў “Інфініці”, у якую ён урэзаўся, з-за аўтобуса. Неабыякавыя гараджане дапамaглі кіроўцы паставіць аўтамабіль на колы, паведамляе сайт MyCity.by.

 

Фота: www.mycity.by.