У Львове праводзяць акцыю памяці 109 загінулых украінскіх дзяцей
У Львове праводзяць акцыю памяці 109 загінулых украінскіх дзяцей з 24 лютага, з пачатку расійскай агрэсіі. На плошчы Рынак паставілі 109 пустых дзіцячых калясак.
"Гэта сімвалы жыццяў тых анёлкаў, якія цяпер, замест рашучых дзеянняў свету, абараняюць неба над Украінай, — піша кіраўнік Львова Андрэй Садавы. — Гэта тая страшная цана вайны, якую плаціць сёння Украіна".
Садавы заклікае патрабаваць "ад урадаў іншых краін закрыцця неба над Украінай", каб "зберагчы ўкраінскіх дзяцей і падараваць ім будучыню".