У Лунінецкім раёне Mercedes сутыкнуўся з трактарам, адзін чалавек загінуў

У Лунінецкім раёне каля вёскі Галы Бор аўтамабіль Mercedes сутыкнуўся з трактарам, які ехаў у спадарожным накірунку. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў сераду, 7 кастрычніка. Легкавіком кіраваў беспрацоўны мужчына з вёскі Дзятлавічы. Ён і дзве дзяўчыны-пасажыркі ва ўзросце 17 і 14 гадоў атрымалі траўмы. Іх шпіталізавалі.
Прэс-служба МУС інфармуе, што трэці пасажыр, 27-гадовы жыхар вёскі Купаўцы, загінуў.
"Интерфакс-Запад" дапаўняе, што 22-гадовы кіроўца легкавушкі ніколі не меў вадзіцельскага пасведчання. Раней ён сем разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху. У пачатку мінулага года яго затрымалі за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.
Здымак з архіву.