У Літве ў сутыкненні 4 бронетранспарцёраў пацярпелі 13 амерыканскіх вайскоўцаў
У чацвер у Літве ў сутыкненні 4 бронетранспарцёраў Stryker пацярпелі 13 амерыканскіх вайскоўцаў. Здарэнне адбылося ў Прэнайскім раёне. Спачатку сутыкнуліся два бронетранспарцёры, якія ехалі ў складзе калоны, пасля — яшчэ два. Як інфармуе Delfi, пацярпелых завезлі ў клінічную бальніцу ў Каўнас. Пагрозы для іх жыцця няма. З-за здарэння была часова перакрытая аўтадарога Прэнай — Каўнас.
Амерыканскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вайсковых вучэннях NATO, якія праходзяць у краінах Балтыі.
Фота: ru.delfi.lt