У Літве аўтобус з беларускімі дзецьмі з’ехаў з дарогі ў кювет
У Літве аўтобус з беларускімі дзецьмі з’ехаў з дарогі ў кювет. Здарэнне адбылося 31 сакавіка ў 5.45 у Панявежскім раёне на трасе Вільня — Панявежыс. Аўтобус атрымаў пашкоджанні, кіроўца і пасажыры не пацярпелі. Delfi інфармуе, што ў аўтобусе было больш за 20 дзяцей. Да вырашэння пытання з іншым аўтобусам іх змясцілі ў бліжэйшую гасцініцу. Магчыма, што яго возьмуць у арэнду ў Літве.
У Дэпартаменце паліцыі кажуць, што ДТЗ адбылося з-за таго, што кіроўца страціў пільнасць на слізкай дарозе.