У Лідзе зламыснік здзейсніў ралі на экскаватары
Праўда, гонка атрымалася нядоўгай.
У Лідзе зламыснік скраў экскаватар з будаўнічай пляцоўкі. Спецмашына 2006 года выпуску стаяла на вуліцы Свярдлова, дзе будуецца пляцоўка для мотакросу. Інцыдэнт здарыўся ўчасе доўгіх выходных — 19 красавіка, у нядзелю. Невядомы аўтазлодзей збіў навясны замок, залез у кабіну, завёў экскаватар і паехаў на ім катацца па полі.
Праўда, гонка атрымалася нядоўгай: недасведчаны кіроўца ўжо праз некалькі сотняў метраў упёрся ў пяшчаную насып, ад чаго ў тэхнікі пацякла гідраўліка. Экскаватар зламаўся і злачынцу давялося кінуць яго. Сам злодзей уцёк.
Міліцыя ведае, хто мог скрасці спецтэхніку і зламысніку прапаноўваюць прыйсці з павіннай, паведамляе сайт Гродзенскай абласной міліцыі.