У лесе пад Брэстам знайшлі міны і гранаты (фота, відэа)

У лесе пад Брэстам знайшлі міны і гранаты (фота, відэа)

У лесе пад Брэстам днямі знайшлі міны і гранаты. Як інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, адбылося гэта каля вёскі Рагозна. Міліцыя праводзіла аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы ў адносінах 24-гадовага жыхара Брэста і выйшла на боепрыпасы часоў апошняй вайны.

У лесе знайшлі 26 мінамётных мінаў калібра 50 мм, 11 мінамётных мінаў калібра 82 мм, а таксама 6 ручных гранат. Сапёры іх знішчылі.