У Латвіі ў грузавых цягніках з Беларусі працягваюць знаходзіць кантрабанду
У Латвіі ў грузавых цягніках з Беларусі працягваюць знаходзіць кантрабанду. Цыгарэты схавалі ў грузах вугалю і жалезарудных акатышаў. Але латвійскія мытнікі знайшлі схованкі з дапамогай сканавання. Прыцягвалі і кінолага са службовым сабакам, піша vid.gov.lv.
Грузы кантрабандных цыгарэт невялікія, калі параўноўваць з тымі, што выяўляюць у грузавых цягніках з Беларусі літоўскія мытнікі.
vid.gov.lv