У Лагойску двое рабаўнікоў са стрэльбай патрабавалі ў краме дзве пляшкі каньяку

У Лагойску двое рабаўнікоў са стрэльбай патрабавалі ў краме дзве пляшкі каньяку

У Лагойску двое мужчын здзейснілі разбойны напад на краму. Інцыдэнт адбыўся ўдзень 29 сакавіка прыкладна ў абед. У краму зайшлі двое невядомых з паляўнічай стрэльбай, забралі дзве пляшкі каньяку і збеглі.

Мясцовая міліцыя ўвяла на тэрыторыі раёна план “Сірэна”. Падазраваных у разбойным нападзе затрымалі: гэта мясцовыя жыхары 1985 і 1986 года нараджэння. У іх забралі стрэльбу “ІЖ-58” 16 калібру і частку скрадзенага, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў.