У Кобрыне распачалі крымінальную справу па факце смерці 14-гадовай школьніцы
У Кобрыне распачалі крымінальную справу па факце смерці 14-гадовай школьніцы. Артыкул — “схіленне да самагубства заведама непаўналетняй” (ч. 2 арт. 146 КК), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УСК па Брэсцкай вобласці.
29 кастрычніка дзяўчынку знайшоў без прыкмет жыцця ў гаспадарчай пабудове па месцы жыхарства старэйшы брат. Яна жыла з бацькамі ў Кобрынскім раёне, сям’я характарызуецца станоўча. Папярэдне прычынай смерці быў названы суіцыд. Праводзілася праверка, па выніках якой і прынялі рашэнне распачаць крымінальную справу. Адзначаецца, што асоба, якая схіляла школьніцу да самагубства, пакуль невядомая.