У Кобрыне машына хуткай дапамогі збіла дваіх дзяцей (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, двое хлопчыкаў (2006 і 2007 гадоў нараджэння) пераходзілі вуліцу справа налева па ходу руху аўтамабіля. Пры гэтым маршрутнае таксі спынілася, а 48-гадовы кіроўца хуткай здзейсніў наезд на дзяцей. З цяжкімі траўмамі іх завезлі ў мясцовую раённую бальніцу.



Праз паўгадзіны ў Кобрыне адбылася яшчэ адно здарэнне, у якім пацярпела 12-гадовая дзяўчынка. Яна таксама патрапіла пад машыну на негуляваным пешаходным пераходзе, з цяжкімі траўмамі дзяўчынку шпіталізавалі.


Фота —  vk.com/s_grad