У "кепскім месцы" адбыўся двайны наезд са смяротным вынікам

У суботу ўвечары насупраць АЗС ля вёскі Петкавічы ў Баранавіцкім раёне аўтамабіль “Пежо 206” насмерць збіў раварыста. 50-гадовы мясцовы жыхар на ровары пераязджаў трасу. Кіроўца “Пежо” прысеў на правай крайняй паласе, спрабуючы дапамагчы пацярпеламу. Да яго далучылася студэнтка медуніверсітэта, якая выйшла з аўтамабіля “Опель-Астра”. Абодвух збіў “Фольксваген-Гольф”.



Кіроўца "Пежо" з мноствам траўмаў адпраўлены ў лякарню. Дзяўчыну аўтамабіль працягнуў каля 50 метраў. Яна загінула на месцы, паведамляе сайт tomin.by са спасылкай на афіцэраў Брэсцкай аблаўтаінспекцыі.



Да месца здарэння прыехалі на "Аўдзі А6" бацькі загінулай студэнткі. Яны пакінулі запальванне машыны ўключаным, і тая загарэлася. Аўтамабіль выгарэў дашчэнту.



Дарэчы, месца, дзе адбыліся гэтыя здарэнні, карыстаецца кепскай славай. На ім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні, часам са смяротным вынікам.



Фота — auto.onliner.by