У касцёлах Гродзеншчыны па "просьбе абласных уладаў" памоляцца за прымірэнне
У касцёлах на Дзень Канстытуцыі па "просьбе абласных уладаў" памоляцца за прымірэнне / catholicnews.by
У рыма-каталіцкіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі 15 сакавіка ў малітву вернікаў падчас святой імшы ўключаць просьбу "аб міры, прымірэнні і яднанні жыхароў Беларусі", паведамляе Katolik.life.
Гродзенская курыя папрасіла памаліцца за гэта ва ўсіх касцелах рэгіёна, спаслаўшыся на даручэннк біскупа Аляксандра Кашкевіча. Паведамляецца, што адбылося гэта "з улікам просьбы абласных уладаў".
Адпаведныя абвесткі з'явіліся ў нядзелю ў касцёлах.