У Карме раздавалі падарункі за вучэнні тэрабароны: граматы і пісталет
Старшыня Кармянскага райвыканкама і начальнік тэрабароны / kormanews.by
У Карме на Гомельшчыне раздавалі падарункі за нядаўнія вучэнні тэрытарыяльнай абароны. Галоўны спецыяліст райвыканкама і выканаўца абавязкаў дырэктара аднаго з прадпрыемстваў атрымалі ганаровыя граматы. Іх адзначылі за "высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемстваў". А старшыня Кармянскага райвыканкама Дзмітрый Шынкарэнка атрымаў ад начальніка ўпраўлення тэрабароны, намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі палкоўніка Дзмітрыя Стрэшынскага макет пісталета ТТ, піша мясцовая раённая газета.