У кандыдата ў прэзідэнты Расіі знайшлі ў банку ў Швейцарыі долары і золата

У кандыдата ў прэзідэнты Расіі знайшлі ў банку ў Швейцарыі долары і золата

У кандыдата ў прэзідэнты Расіі Паўла Грудзініна знайшлі ў банку ў Швейцарыі долары і золата. Як інфармуе ria.ru, перад рэгістрацыяй кандыдатам у прэзідэнты ў яго было 13 банкаўскіх рахункаў з мільёнам долараў. Там жа знайшлі 5,5 кг золата. Сам Грудзінін раней паведаміў падаткавікам толькі пра два рахункі, якія адкрыў для аплаты за мяжой аперацый для сваёй маці і сястры, а пасля іх закрыў. Аднак быў зроблены запыт у Швейцарыю і адкрылася сапраўдная карціна.  

Паводле закону, ЦВК не можа адхіліць ад выбараў кандыдата з-за выяўленых замежных банкаўскіх рахункаў, але абавязаная праінфармаваць пра іх грамадзян. Мяркуецца, што будзе зменены інфармацыйны плакат аб кандыдатах у прэзідэнты Расіі, у яго дададуць дадзеныя пра замежныя рахункі Паўла Грудзініна.

Як вядома, на выбарах прэзідэнта Расіі (яны прызначаны на 18 сакавіка) будзе 8 кандыдатаў, у тым ліку і дзейны расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін. Грудзінін прадстаўляе камуністычную партыю.