У Калодзішчах пад Мінскам святлафоры адключылі на 10 дзён праз даўгі
Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне не заплаціла за электраэнергію.
У аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам на ажыўленым скрыжаванні вуліц Мінскай і Цюленіна адключылі святлафоры. Прычынай стала запазычанасць за электраэнергію, якая ўтварылася ў Дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №735, піша kolodischi.by.
Паведамляецца, што святлафоры былі адключаныя ў пятніцу 10 ліпеня і не працавалі як мінімум 10 дзён. Ва ўпраўленні кажуць, што цяпер пытанне актыўна вырашаецца, у тым ліку на ўзроўні вышэйшай арганізацыі.
Мясцовыя жыхары кажуць, што аўтамабілісты праязджаюць скрыжаванне, кіруючыся правіламі галоўнай і другараднай дарогі. Найбольшыя складанасці пры пераходзе дарогі адчуваюць пешаходы.
Фота: kolodischi.by