Зяленскі ўвёў санкцыі супраць двух беларускіх кампаній, якія працуюць на вайну

Дрон, фота ілюстрацыйнае

Дрон, фота ілюстрацыйнае / iStock/Olena Bartienieva

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць расійскага ваенна-прамысловага комплексу. У пералік кампаній, што патрапілі пад абмежаванні, увайшлі два беларускія прадпрыемствы — Мінскі завод шасцёрняў і ААТ МНІПІ.

Новы пакет украінскіх санкцый накіраваны на вытворцаў БПЛА з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і іх пастаўшчыкоў. Акрамя непасрэдна распрацоўшчыкаў ударных і FPV-дронаў, пад санкцыі трапілі і пастаўшчыкі электронікі з Кітая і Беларусі.

У выніку ў санкцыйным спісе апынуліся 39 фізічных асоб і 55 кампаній (43 расійскія, 10 кітайскіх і дзве беларускія).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.