"Ядавіты" тэлефон забаранілі прадаваць у Беларусі

Тэлефон

Тэлефон / Дзяржстандарт

Госстандарт знайшоў у адным з беларускіх магазінаў небяспечны тэлефон. У ім значна перавышана дапушчальная канцэнтрацыя свінцу.

Гаворка ідзе пра кнопкавы тэлефон маркі Texet — такія ўсталёўваюць у дамах для стацыянарнай тэлефоннай сувязі. Дапушчальная норма канцэнтрацыі свінцу для такіх апаратаў — 0,1% (1000 мг/кг). А ў адабраным тэлефоне прыборы паказалі 18,89% (188 900 мг/кг). То бок, дапушчальныя лічбы былі перавышаны больш чым у тысячу разоў.

Прылада была адабрана з продажу, яе забаранілі ўвозіць на тэрыторыю нашай краіны.

Праверце, ці няма ў вас дома такога тэлефона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.