Пракуратура знайшла на Wildberries тавары, якія можна выкарыстаць для тэрарызму
Дрон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Генпракуратура знайшла ў інтэрнэт-краме Wildberries тавары, забароненыя для продажу, паведамляе прэс-служба ведамства.
Аказалася, што на папулярнай гандлёвай пляцоўцы можна набыць беспілотныя лятальныя апараты, авіямадэлі і запчасткі для іх. Намеснік генпракурора запатрабаваў ліквідаваць парушэнні.
"Бескантрольны распаўсюд названай авіяцыйнай тэхнікі здольны аказаць негатыўны ўплыў на забеспячэнне грамадскай бяспекі, бо павышае рызыкі яе выкарыстання ў супрацьпраўных мэтах, у тым ліку для парушэння грамадскага парадку, экстрэмісцкай дзейнасці і здзяйснення актаў тэрарызму", — заяўляюць у Генпракуратуры.
У ведамстве нагадваюць, што ўказам Лукашэнкі ад 25 верасня 2023 года фізічным асобам забароенна ўвозіць, захоўваць і выкарыстоўваць згаданую тэхніку.