Сілавікі затрымалі супрацоўніка ювелірнага брэнда Belaruskicry

@belaruskicry / @belaruskicry
Сілавікі затрымалі супрацоўніка ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Відэа з ім паказалі прапагандысты.
Сцвярджаецца, што акрамя Бужылава затрыманыя яшчэ некалькі чалавек. Іх вінавацяць у тым ліку па эканамічных артыкулах. Маўляў, свае ўпрыгожванні яны прадавалі без аплаты падаткаў.
26 ліпеня брэнд у сваіх сацсетках паведаміў, што яго прызналі "экстрэмісцкім", папярэдзіў падпісчыкаў пра адказнасць і заклікаў берагчы сябе. 29 ліпеня брэнд Belaruskicry афіцыйна з'явіўся ў спісе "экстрэмісцкіх фармаванняў" на сайце МУС. У дакуменце паведамлялася, што такое рашэнне прыняло КДБ 24 ліпеня. Можна меркаваць, што пасля ўзлому сайта сілавікі атрымалі доступ і да звестак пакупнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.