У Калінкавіцкім раёне гарэла трансфарматарная падстанцыя
Трансфарматарная падстанцыя пасля пажару / gomel.mchs.gov.by
У вёсцы Дубнякі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці гарэла трансфарматарная падстанцыя. Здарэнне адбылося раніцай у панядзелак.
Як паведамляюць ратавальнікі, агонь знішчыў абсталяванне падстанцыі. Прычынай здарэння называюць аварыю ("аварыйны рэжым працы абсталявання трансфарматарнай падстанцыі").
Ніхто з людзей падчас пажару не пацярпеў.