У Каліфорніі пасажырскі Boeing ледзь не сутыкнуўся з іншым самалётам

В Калифорнии пассажирский Boeing чуть не столкнулся с другим самолетом

В Калифорнии пассажирский Boeing чуть не столкнулся с другим самолетом / BILD

Адразу пасля ўзлёту рэйса Southwest Airlines з Бёрбанка (штат Каліфорнія) у Лас-Вегас самалёт Boeing пачаў рэзка страчваць вышыню: паводле папярэдняй версіі, з-за пагрозы сутыкнення з іншым паветраплавальным суднам. Паводле слоў аднаго з пасажыраў, спрацавала сістэма папярэджання аб сутыкненні — і пілоту давялося ўхіляцца ад самалёта, што ляцеў насустрач.

Згодна з дадзенымі Федэральнага авіяцыйнага ўпраўлення ЗША, Boeing 737 спачатку хутка набраў вышыню, але затым раптам страціў каля 90 метраў.

"Самалёт раптам пачаў падаць, людзі крычалі, у салоне была паніка. Усе падумалі, што зараз разб’емся", — распавёў адзін з пасажыраў у эфіры NBC.

Выяснілася, што ў той момант у паветранай прасторы над Бёрбанкам знаходзіўся таксама знішчальнік Hawker Hunter Mk. 58 — брытанскі ваенны самалёт, які належыць кампаніі Hawker Hunter Aviation. Прадстаўнікі кампаніі пакуль не пракаментавалі інцыдэнт.

Нягледзячы на здарэнне, пасажырскі самалёт паспяхова дабраўся да Лас-Вегаса, сур'ёзных траўмаў у пасажыраў не было, але двум бортправаднікам спатрэбілася медыцынская дапамога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.