У Ісландыі аўтамабіль заехаў у залу чакання аэрапорта (фота)
У Ісландыі аўтамабіль заехаў у залу чакання міжнароднага аэрапорта Кэблавік, які знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Рэйк’явіка. Малады чалавек, які ім кіраваў, спачатку збіраўся здацца паліцэйскім, падняў рукі ўверх. Але пасля ўдарыў аднаго з паліцэйскіх, выкінуў з іншага аўтамабіля дзяўчыну-кіроўцу і спрабаваў уцячы. Пагоня скончылася каля аэрапорта, куды на вялікай хуткасці заехаў на машыне зламыснік. Яму на выгляд каля 20 гадоў. Інфармацыі пра пацярпелых няма, піша icelandmonitor.mbl.is.