У Іране Макей паскардзіўся, што "калектыўны Захад" дамінаваў 500 гадоў
Уладзімір Макей у Іране / mfa.ir
27 кастрычніка скончыўся візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Іран. У яго былі сустрэчы з кіраўніцтвам краіны (на сустрэчу з прэзідэнтам Эбрахімам Раісі давялося ўзяць ахоўную маску), былі "абмеркаваны канкрэтныя ініцыятывы" і "рэалізацыя сумесных эканамічных праектаў", падпісваліся дакументы. Зусім магчыма, што галоўнае засталося "за кадрам" (у сацсетках найчасцей згадваюць іранскія беспілотнікі).
У размове з іранскімі журналістамі Макей паскардзіўся, што "калектыўны Захад" дамінаваў 500 гадоў. "Тая сітуацыя, якая была раней... абсалютна не прымальная", — кажа ён.
Візіт у Іран Макея адбываецца ў час, калі ў гэтай краіне не сціхаюць пратэсты, калі працягваецца скандал вакол паставак іранскіх баявых дронаў Расіі (іх яна выкарыстоўвае для ўдараў па Украіне). Супраць Ірана ўводзяцца санкцыі.