У Інданэзіі пабачылі жахлівае насякомае, якое назвалі “іншапланецянінам” (відэа)

У Інданэзіі пабачылі жахлівае насякомае, якое назвалі “іншапланецянінам” (відэа)

У Інданэзіі пабачылі жахлівае насякомае, якое назвалі “іншапланецянінам”. У яго буйныя валасатыя шчупальцы. Відэа з’явілася ў Facebook, а пасля на YouTube, набрала дзясяткі мільёнаў праглядаў, і шакіравала многіх карыстальнікаў інтэрнэта.

Аднак спецыялісты кажуць, што насякомае нагадвае моль Creatonotos Gangis. Шчупальцы яму патрэбны для прыцягнення ўвагі палавых партнёраў. Для чалавека “іншапланецянін” небяспекі не ўяўляе.