Беларусь вярнула сабе права выставіць чатыры футбольныя клубы ў Еўропе
Поспехі гэтага сезона прынясуць плён у 2027 годзе / "Динамо-Минск"
Перамогі "Дынама-Мінск" над "Лудагорцам" у Лізе чэмпіёнаў, а таксама "Нёмана" і "Тарпеда-БелАЗ" у Лізе канферэнцый дазволілі Беларусі падняцца на 49-е месца ў рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА. Гэта значыць, што ў еўракубкавым сезоне 2027/2028 краіну зноў будуць прадстаўляць чатыры клубы.
Нагадаем, што тры беларускія клубы распачалі шлях з перамог. 17 ліпеня "Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ" зноў выйгралі і прайшлі далей. "Дынама-Брэст" выбыла з турніру. Наступныя матчы — на наступным тыдні.