Сведкі гісторыі: як праз музыку і мастацтва захаваць памяць пра 2020 год — эфір

Афіша канцэрта да 3-й гадавіны Музея Вольнай Беларусі

Афіша канцэрта да 3-й гадавіны Музея Вольнай Беларусі / Еўрарадыё

Вось ужо тры гады ў Варшаве працуе Музей Вольнай Беларусі. За гэтыя тры гады Музей стаў інстытуцыяй з выразнай місіяй і роляй у грамадстве, якая захоўвае і паказвае тое, што часта застаецца невідочным: асабістыя рэчы, дакументы, мастацкія жэсты, матэрыялы з вуліц, з турмаў, з жыцця пасля 2020 года. Па вялікім рахунку, за гэты час ён вырас далёка за межы выключна музея: канфэрэнцыі і выставы, канцэрты і літаратурныя прэзентацыі — для ўсяго знаходзіцца час і месца. І праграма святкавання 3-годдзя Музея гэтаму добрае падцверджанне.

Якое значэнне падзеі 2020 года мелі для беларускага грамадства і як яны паўплыывалі на беларускую культуру і музыку ў прыватнасці? Чаму важна збіраць і захоўваць усё, што з’яўляецца сведчаннем падзей як 2020 года, так і наступных гадоў? Як змянілася творчаць Kriwi і J:МОРС пад уплывам падзей апошніх гадоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальніца і лідарка гурта Kriwi Вераніка Круглова і фронтмэн гурта J:МОРС Уладзімір Пугач у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.