Беларускае фэнтэзі прызналі “экстрэмісцкім”
Кнігі / unsplash.com
“Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” папоўніўся кніжнымі выданнямі Валера Гапеева “Вольнеры. Прадвесце” і “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 верасня судом Кастрычніцкага раёну Мінска.
“Вольнеры” — серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра падлеткаў адной з мінскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі.
Тым часам, як перадае праваабарончы цэнтр "Вясна", папоўніўся і “Спіс экстрэмістаў”. Ад пачатку верасня ў яго трапіла яшчэ 76 чалавек, якіх асудзілі за “садзейнічанне экстрэмізму”. Гэта больш за траціну ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс.
Частка з гэтых людзей — фігуранты “справы Гаюна”, пра якіх праваабаронцам нічога невядома.