Беларускі КВЗшнік, асуджаны за жарт, тры гады хаваўся ў Санкт-Пецярбургу

Васіль Краўчук

Васіль Краўчук / media-polesye.com

У Санкт-Пецярбургу 16 кастрычніка затрымалі беларускага каміка Васіля Краўчука. Цяпер ён знаходзіцца ў аддзяленні паліцыі ў чаканні экстрадыцыі.

У Беларусі супраць 51-гадовага Краўчука заведзеная крымінальная справа — за абразу супрацоўніцы міліцыі. Падставай для гэтага стаў жартоўны каментар у тэлеграм-канале "Каратели Беларуси", напісаны ў снежні 2020 года.

Навіна пра супрацоўніцу інспекцыі па справах непаўналетніх, якая лаялася на дзяцей, была пракаментаваная так: "Лера лярва і на працы, Лера лярва па жыцці, усё таму, што секс у Леры толькі раз на год". У арыгінале гэта цытата з КВЗ — пераробленая песенька крокадзіла Гены, дзе гаворка ішла пра Лену. Але аўтар каментара змяніў імя, каб яно пасавала да сітуацыі.

За гэты каментар у лютым 2022 года Краўчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі". Але адбываць пакаранне комік не стаў, і ў красавіку 2022-га яго абвясцілі ў міждзяржаўны вышук. Знайсці беларуса атрымалася толькі цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.