Анжей Пачобут увайшоў у шорт-ліст прэміі Сахарава
Анжэй Пачобут
Анжэй Пачобут увайшоў у шорт-ліст еўрапейскай прэміі імя Сахарава "За свабоду думкі", паведамляе журналіст Радыё Свабодная Еўропа Рыкард Ёзвак. Пачобут быў затрыманы ў Беларусі ў 2021 годзе і асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прэмію ўручаюць выбітным асобам і арганізацыям, якія абараняюць правы чалавека і змагаюцца за выкананне нормаў міжнароднага права. Прэмія названа ў гонар савецкага фізіка і палітычнага дысыдэнта Андрэя Сахарава і штогод прысуджаецца Еўрапарламентам.
Траіх фіналістаў абіраюць камітэты па замежных справах, а пераможцу вызначаюць лідары палітычных груп і старшыня Еўрапарламента. У гэтым годзе, акрамя Пачобута, на прэмію прэтэндуюць грузінская журналістка Мзія Амалглобелі, якую суд прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі за аплявуху начальніку батумскай паліцыі, а таксама сербскія студэнты і палестынскія журналісты і супрацоўнікі гуманітарных арганізацый.
Фіналіста абвесцяць 22 кастрычніка. Лаўрэатамі прэміі імя Сахарава 2024 года сталі лідары венесуэльскай апазіцыі. Прэмія ўключае грашовы прыз — пераможца атрымлівае 50 тыс. еўра.