У мінскай школе адбыўся рэйд міліцыі: у дзяцей шукалі вейпы і тэлефоны

Наколькі гэта правамерна і як павінны рэагаваць бацькі? / dtsh1.by
У адной са сталічных школ прайшоў рэйд з удзелам інспектара па справах непаўналетніх. Дзяцей правяралі, шукаючы вейпы і мабільныя тэлефоны. Класная кіраўніца паведаміла пра гэта ў бацькоўскім чаце васьмога класа. У паведамленні яна патлумачыла сітуацыю і выказала абурэнне тым, што “вучні дазваляюць сабе прыносіць у школу вейпы і нахабна карыстаюцца імі ў будынку школы. Таксама многія не здаюць тэлефоны, хлусяць, што не бяруць іх у школу, але карыстаюцца імі цягам навучальнага дня”.
Паводле слоў настаўніцы, “ніхто не чапаў асабістыя рэчы дзяцей. Ім проста трэба было паказаць, што сярод школьных прыналежнасцяў няма вейпаў і тэлефонаў”. Пры гэтым, паводле афіцыйнай версіі, ніякіх сапраўдных вобшукаў не праводзілася, а ўсе дзеянні адбываліся нібыта добраахвотна.
Бацькі вучняў задаліся пытаннем, ці не былі перавышаныя службовыя паўнамоцтвы і ці не парушаныя правы дзяцей. Яны адзначаюць, што падобныя рэйды суправаджаюцца ціскам і палохаюць вучняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.