Палітвязню, прымусова вывезенаму з Беларусі, прыйшла позва ў міліцыю

Позва з міліцыі / ПЦ "Вясна"
Позва ў міліцыю прыйшла аднаму з палітвязняў, якіх прымусова дэпартавалі з Беларусі ў Літву.
Экс-палітвязня, вызваленага і прымусова вывезенага з краіны, запрашаюць прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю АУС, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
"У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны Вы будзеце падвергнуты прымусоваму прыводу", — палохаюць у міліцыі.
Апошняя па часе група палітвязняў была вызваленая ў Беларусі 11 верасня і вывезеная ў Літву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.