“Дублін”: як палітвязням яго абыйсці і якая сітуцыя з "абаронай" — эфір

Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае / shutterstock / Fanni_2021

Пайшоў другі месяц з таго часу, як была дэпартаваная ў Літву апошняя група вызваленых беларускіх палітвязняў. І хоць адпачатку гучалі абяцанні, што жадаючыя пераехаць з Літвы ў Польшу атрымаюць такую магчымасць насуперак патрабаваннем рэгламента “Дублін ІІІ”, але ніхто да сёння такога пераезду здзейсніць не здолеў. Бо, як аказалася, палітычныя рашэнні і абяцанні не так проста выконваюцца на практыцы.  Як і абяцанні дапамагчы беларусам справіцца з іншымі бюракратычна-легалізацыйнымі выклікамі, з якімі яны сутыкнуліся: атрыманнем міжнароднай абароны, рэгістрацыяй народжаных у эміграцыі дзяцей, атрыманнем пенсій… 

Ці гатовыя Польшча і Літва насамрэч на практыцы вырашыць пытанне “Дубліна” для вызваленых палітвязняў і што перашкаджае гэтае пытанне вырашыць? Ці будзе такая практыка абыходу “Дубліна” распаўсюджвацца і на іншых беларусаў? Што адбываецца з атрыманнем міжнароднай абароны ў Польшчы і з якімі праблемамі яшчэ сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і дарадца Святланы Ціханоўскай у юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў у 16:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.